среда, 10 апреля 2024 г.

 


10 красавіка ў Пятрэвіцкай СШ прайшоў навучальны семінар  для настаўнікаў фізікі школ Навагрудскага раёна  па тэме «Фарміраванне прыродазнаўча-навуковай граматнасці навучэнцаў сродкамі вучэбнага прадмета «Фізіка».

Удзельнікі семінара разгледзелі рабочыя пытанні па тэме, а таксама наведалі ўрок фізікі ў 8 класе па тэме “Адбіццё святла”. Гэта быў  урок вывучэння і першаснага замацавання новых ведаў.

Мэта ўрока: Засваенне законаў адбіцця і прынцыпу абарачальнасці светлавых праменяў.

Задачы: адукацыйная:  фарміраванне ўмення тлумачыць асаблівасці адбіцця святла ў канкрэтных выпадках; паняцце адбіцця святла, раскрыць сутнасць закону адбіцця;

развіваючая: фарміраванне ўмення аналізаваць, вылучаць галоўнае, абагульняць, тлумачыць паняцці, даказваць свой пункт гледжання на падставе эксперыменту;

выхаваўчая: развіваць уменне працаваць у парах; фарміраваць светапогляд вучняў аб цэласнасці навакольнага свету.

Абсталяванне: плоскае люстра, алоўкі, транспарцір, лазарныя фанарыкі, аптычны дыск,фатаздымкі,тэлефоны, прэзентацыя да ўрока.

Фізіка – гэта той прадмет, дзе новыя адкрыцці чакаюць вучняў практычна на кожным уроку. Не сакрэт, што працэс творчага засваення праграмнага матэрыялу, навучанне як адкрыццё прадугледжвае некалькі іншы падыход да арганізацыі вучэбнай дзейнасці, якая павінна будавацца як даследаванне. Задача педагога – уключыць вучняў у працэс індывідуальнай творчай пазнавальнай дзейнасці, дапамагчы ім здзейсніць адкрыццё, падарыць радасць стварэння новых, самастойна атрыманых ведаў.

Вырашэнню гэтай задачы на ўроках фізікі спрыяе выкарыстанне элементаў тэхналогіі педагагічных майстэрняў. Дзякуючы гэтай тэхналогіі забяспечваецца мэтазгоднае спалучэнне тэхналагічнасці дзеянняў настаўніка і свабоды творчасці вучняў. Таму пры вывучэнні раздзела «Светлавыя з’явы» ў 8 класе цікава і пазнавальна адкрываю для сваіх вучняў такую загадкавую з’яву прыроды як святло.

Вучні на ўроку выканалі тэст па дамашняму заданню пры дапамозе інтэрактыўнага плаката, пабылі эксперыментатарамі, разматвалі воблака слоў , каб запісаць закон адбіццця святла, пазнаёміліся з прыборамі, будова якіх заснавана на законах адбіцця святла : калейдаскоп, перыскоп, абскура, фотаапарат. Дзеці будуць умець адрозніваць люстраное і дыфузнае адбіццё, змогуць адрозніваць матавую і глянцавую бумагу для вырабу фатаграфій. А таксама яны акунуліся ў свет адкрыцця закона, напярэдадні 12 красавіка ўспомнілі пра першага касманаўта Юрыя Гагарына і першую жанчыну – касманаўта з Беларусі  - Марыну Васілеўскую.Іх даследаванне ў космасе цесна звязана з тэмай урока. Вучні высветлілі, што самай вялікай крыніцай адбітага святла з’яўляецца Месяц. А тое што мы яго бачым на небе падпарадкоўваецца закону адбіцця.   

суббота, 6 апреля 2024 г.

6 школьны дзень. 06.04.2024

 6 красавіка  шосты школьны дзень вучні Пятрэвіцкай школы пражылі разам з касманаўтамі.Менавіта ў гэты дзень першая беларуская жанчына Марына Васілеўская вярнулася з палёту ў космас.Вучні паглядзелі відэафільм пра запуск касмічнай ракеты, затым пазнаёміліся ў асноўнымі рабочымі момантамі жыцця на касмічнай станцыі. Затым вучням было прапанавана правесці іспыт на адпаведнасць прафесіі касманаўта.Дзеці праверылі сябе на ўважлівасць, на ўменне працаваць у цемнаце, умець карыстацца прадметамі побыту ва ўмовах бязважкасці, веданне планет Сонечнай сістэмы і іншыя.Усе вучні атрымалі каляндар з выявамі касманаўтаў і закладкі для кніг.


пятница, 22 марта 2024 г.

22.04.24 ТРАГЕДЫЯ ХАТЫНІ

 

Трагедыя Хатыні - адзін з тысяч фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі, якую ажыццяўлялі нацысты падчас Вялікай Айчыннай вайны на працягу ўсяго перыяду акупацыі.

22 сакавіка ў 1- 4 класах прайшоў адзіны ўрок,  прысвечаны трагедыі ў в.Хатынь - сімвалу ўсіх спаленых вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны. Вучні, пры выкарыстанні ілюстрацыйнага нагляднага матэрыялу, даведаліся аб той страшнай трагедыі, якая назаўжды застанецца ў людской памяці. Вучні здзейснілі завочную экскурсію ў гісторыка-мемарыяльны комплекс «Хатынь», з выкарыстаннем відэаролікаў з музычным суправаджэннем, яшчэ раз азнаёміліся з гісторыяй Хатынскай трагедыі, здзейснілі віртуальныя экскурсіі па мемарыяльным комплексе «Хатынь». даведаліся  пра гора, якое прынесла на нашу зямлю Вялікая Айчынная вайна». Затаіўшы дыханне, дзеці слухалі гісторыю Іосіфа Камінскага, які стаў правобразам галоўнай скульптурнай кампазіцыі мемарыяла – «Непакораны чалавек».

Многія нашы землякі загінулі ў баях, загінулі ў канцлагерах, згарэлі ў агні. І памяць пра іх, і ўдзячнасць ім заўсёды павінны жыць у сэрцы ў нас, іх нашчадкаў, якія жывуць пад мірным небам, будуюць сучасную Беларусь і з аптымізмам глядзяць у заўтрашні дзень.

Вучні ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

21.03.24 МО МУЗЕЯЎ

 

  21 сакавіка на базе Пятрэвіцкая СШ было праведзена паседжанне МА кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі Навагрудскага раёна па тэме “Дзейнасць музея установы адукацыі па фарміраванню ўстойлівай цікавасці да гісторыі малой радзімы”.Увазе ўдзельнікаў была прапанавана экскурсія па экспазіцыі "Ад абскуры да пікселяў".Засадзінская А.І. і Адзярэйка П.П. падзяліліся вопытам правядзення ў школе даследчай і праектнай дзейнасці, рэзультатыўнасці работы школы ў гэтым напрамку. Пяцэвіч А.У. пазнаёміла прысутных з рэзультатамі сваёй працы - сайт музея, рэкламнай прадукцыяй, інтэрактыўнымі гульнямі - лато,даміно,філфорд,мемо,мемары,хадзілі па Пятрэвічам і “Сцяжынкамі В.Валчэцкага”.Кожны ўдзельнік атрымаў у падарунак абярэжную ляльку,магніт,каляндар і сурвэтку з лёну, звязаную кручком.

пятница, 16 февраля 2024 г.

ФОТООТЧЁТ 15.02.2024

 15 лютага - дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Традыцыйна ў нашай школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя дню памяці. З мэтай расшырэння ведаў праз знаёмства з малавядомымі старонкамі гісторыі Афганскай вайны, развіцця пазнавальных інтарэсаў, выхавання пачуцця патрыятызму, адказнасці, цікавасці да ваеннай гісторыі краіны для вучняў 1-5 класаў было праведзена інтэрактыўнае падарожжа " Афганская вайна - жывая памяць". А для вучняў 6 - 11 класаў урок мужнасці на такую ж тэму. Вучні ўспомнілі асноўныя старонкі вайны, мелі магчымасць прачытаць вершы, прысвечаныя салдатам той вайны. Разам з вучнямі нашай школы тых далёкіх часоў апынуцца ў самым пекле. Усвядоміць і ацаніць yрокі вайны ў Афганістане.

 


пятница, 2 февраля 2024 г.

15.02.2024

 Увага !  15 лютага ў 9.45 у школьным музеі будзе праводзіцца ўрок мужнасці "Афганская вайна - жывая памяць", прысвечаны 35 -годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана.